Дрысвяты (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Дрысвяты)

Дрысвя́ты (літ.: Drūkšiai) — возера на мяжы Літвы і Беларусі (Браслаўскі раён) у басейне ракі Дрысвята, за 22 км на захад ад горада Браслаў, каля аграгарадка Дрысвяты. Найбольшае паводле плошчы возера Літвы.

Дрысвяты
Дрысвяты, Drūkšiai
Drūkšiai001.JPG
Каардынаты: 55°37′50,21″ пн. ш. 26°35′59,24″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 141,6[1] м
Даўжыня 13 км
Шырыня 5,8 км
Плошча 44,5 км²
Аб'ём 313 км³
Даўжыня берагавой лініі 60,3 км
Найбольшая глыбіня 33,3 м
Сярэдняя глыбіня 7 м
Салёнасць 0,18—0,23 ‰
Плошча вадазбору 604 км²
Упадаюць Апівардка, Рычанка
Выцякаюць Дрысвята, Прорва
Дрысвяты (Беларусь)
Дрысвяты
Дрысвяты
Дрысвяты (Літва)
Дрысвяты
Дрысвяты
Commons-logo.svg Дрысвяты на Вікісховішчы

Возера Дрысвя́ты сумесна з возерам Ставок стала азёрным вадасховішчам пасля будаўніцтва на рацэ Прорва ў 1953 годзе плаціны ГЭС «Дружба народаў».

Гідратэхнічныя збудаванні ГЭС рэгулююць узровень возера Дрысвяты, якое выкарыстоўваецца ў якасці вадаёма-ахаладжальніка Ігналінскай АЭС.

Плошча паверхні 44,5 км². Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 5,8 км. Даўжыня берагавой лініі 60,3 км. Найбольшая глыбіня 31 м, сярэдняя 7 м. Аб’ём вады 313 млн м³. Плошча вадазбору 604 км².

Схілы катлавіны — узгоркі і грады вышынёй да 15 м, месцамі спадзістыя, забалочаныя, усходнія і паўднёва-ўсходнія разараныя, астатнія аблесеныя. Звілістая берагавая лінія ўтварае мноства заліваў, асабліва ў паўднёвай частцы. На берагах шмат валуноў. Рэльеф дна ўзгорысты; да глыбіні 5 м пясчаныя грунты, цэнтральная частка выслана ілам. На возеры 8 астравоў, найбольшы з іх Замак (плошча 0,26 км², у XIV — XVII ст. тут існаваў Дрысвяцкі замак).
Возера эўтрофнае. Зарастае каля 10 % плошчы возера.

Упадаюць рэкі Апівардка, Рычанка, выцякаюць рэкі Прорва (злучае Дрысвяты з возерам Аболе) і Дрысвята.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, язь, сазан, судак, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-18. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.) 

ЛітаратураПравіць