Дуброк

возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці
(Пасля перасылкі з Возера Дуброк)

Дуброквозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Абаб'е, у басейне ракі Абабіца. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Дуброк
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,9 м
Даўжыня 0,88 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,14 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,18 км
Найбольшая глыбіня 2,9 м
Сярэдняя глыбіня 1,7 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дуброк (Беларусь)
Дуброк
Дуброк
Дуброк (Віцебская вобласць)
Дуброк
Дуброк
Map

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя — 1,7 м. Даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Аб’ём вады ў возеры 0,24 млн м³.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Злучана ручаямі з азёрамі Мядзведна і Абаб'е.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 231. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.

Спасылкі правіць