Езярышча (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Езярышча)

Езяры́шча — возера на поўначы Беларусі ў Гарадоцкім раёне на мяжы з Расіяй ў басейне ракі Обаль, каля гарадскога пасёлка Езярышча. Уваходзіць у склад арніталагічнага заказніка «Езярышчанскі».

Езярышча
Озеро Езерище - panoramio.jpg
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 165 м
Даўжыня 8,87 км
Шырыня 3,2 км
Плошча 15,39 км²
Аб’ём 0,06695 км³
Даўжыня берагавой лініі 32,8 км
Найбольшая глыбіня 11,5 м
Сярэдняя глыбіня 4,4 м
Гідралогія
Празрыстасць 1,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 264 км²
Выцякаюць рака Обаль
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Езярышча (Беларусь)
Езярышча
Езярышча
Езярышча (Віцебская вобласць)
Езярышча
Езярышча
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 15,39 км², даўжыня 8,87 км, шырыня 3,2 км, даўжыня берагавой лініі — 32,8 км. Найбольшая глыбіня возера 11,5 м, сярэдняя каля 4,4 м. Плошча вадазбору 264 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і мае складаную форму. Вышыня схілаў катлавіны дасягае 25 м у паўночнай і паўночна-заходняй частцы, астатнія паніжаюцца да 5 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі на большай частцы зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўначы і паўночным захадзе высокія і абрывістыя. У паўднёвай частцы берагі нізкія, месцамі пераходзячыя ў пойму шырынёй да 50 м.
Дно Езярышча няроўнае, чаргуюцца ўпадзіны і мелі. Да глыбіні 4—6 м дно пясчанае, глыбей — высланае крэменязёмістым сапрапелем. Упадаюць 8 ручаёў, рэкі Агнеш, Дубаўка і Трэзубка, выцякае рака Обаль.
Надводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 10—120 м ад берага возера (пераважаюць трыснёг і чарот). Агульная плошча зарастання складае 10—12 %). Заліў, з якога выцякае рака Обаль зарастае рдзестамі.

На Езярышчы 20 астравоў агульнай плошчай 0,67 км². На адным з астравоў знаходзіўся Езярышчанскі замак.

На возеры гняздуецца больш за 60 відаў птушак. У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, мянтуз, судак, плотка, гусцяра, язь і іншыя віды рыб.

ЛітаратураПравіць

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-и т. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. Природа. Экономика. Народное благосостояние. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14,15. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Озеро Езерище. Карта рыбака / Ред. Г. Г. науменко, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 10 000 экз. (руск.)

СпасылкіПравіць