Жадунь (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Жадунь)

Жа́дунь[1] (Жадоўна, Жадаўе) — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Альзініца, за 32 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка.

Жадунь
Морфаметрыя
Даўжыня 1,24 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,43 км²
Аб’ём 0,00214 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,1 км
Найбольшая глыбіня 8,4 м
Сярэдняя глыбіня 5 м
Гідралогія
Салёнасць 0,35 ‰
Празрыстасць 2,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 20,9 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Жадунь (Беларусь)
Жадунь
Жадунь
Жадунь (Віцебская вобласць)
Жадунь
Жадунь
Map

Назва правіць

Назва Жадунь балцкага паходжання. У ёй вылучаецца балцкі гідранімічны корань žod- / žad-.

Той жа корань у рачных і азёрных назвах *Жодзінка, Жадунь, Жодуч, Жодзень, Няжодка, Пражода, а таксама ў двухасноўных гідронімах Валажода і Лебяжода (Лібажода)[2].

Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys. Корань Žad- звязаны з моўным гняздом, у якім літоўскае žadas «мова, маўленне; прытомнасць», žodis «слова», žasti «прамаўляць; разгаворваць»[3].

Значэнне мусіла прасунуцца ад «мовіць» да «цячы», так жа сама як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»[4].

Значэнне азёрнай назвы Жадунь можна перадаць як "Праточнае (возера)". Праз Жадунь цячэ левы прыток ракі Альзініца — прыцякае з возера Братаўна, выцякае ў возера Ухвішча.

"Праточныя" азёры таксама маглі быць названыя з выкарыстаннем балцкага гідранімічнага кораня ab- (як Аболі ці Абстэрна).

Водаапісанне правіць

Плошча паверхні возера 0,43 км². Даўжыня 1,24 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Найбольшая глыбіня 8,4 м, сярэдняя каля 5 м. Аб’ём вады ў возеры 2,14 млн м³. Плошча вадазбору 20,9 км².
Вадазбор складзены з суглінкаў і пяскоў. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—15 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,2 м, у асобных месцах забалочаныя. Дно возера ўздоўж берагоў пясчанае, астатняя частка дна выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі і пратока з возера Братаўна, на ўсходзе пратокай злучана з возерам Ухвішча. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 10—100 м ад берага возера.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, краснапёрка, плотка, гусцяра, лінь, язь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. На рускамоўных картах Жадовно
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 395—396.
  4. В. Н. Топоров. Речь и река/речка (из области мнимых этимологичнских парадоксов) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропейцы. Кн. 2. Москва, 2006. С. 205.

Літаратура правіць