Забеліна (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Забеліна)

Забе́ліна[1] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 28 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 0,5 км ад вёскі Арэхаўна, за 2,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Загацце.

Забеліна
Морфаметрыя
Даўжыня 0,78 (0,8) км
Шырыня 0,45 (0,48) км
Плошча 0,32 (0,265) км²
Аб’ём 0,00032 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,05 (2,21) км
Найбольшая глыбіня 2 м
Сярэдняя глыбіня 1,22 м
Басейн
Плошча вадазбору 126 км²
Упадаюць пратока
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Забеліна (Беларусь)
Забеліна
Забеліна
Забеліна (Віцебская вобласць)
Забеліна
Забеліна
Map

Плошча паверхні возера 0,32 (0,265[2]) км². Даўжыня 0,78 (0,8[2]) км, найбольшая шырыня 0,45 (0,48[2]) км. Даўжыня берагавой лініі 2,05 (2,21[2]) км. Найбольшая глыбіня 2 м, сярэдняя — 1,22 м[2]. Аб’ём вады ў возеры 0,32 млн м³[2]. Плошча вадазбору 126 км².

Катлавіна возера авальнай формы. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая.
Забеліна злучана пратокамі з азёрамі Лесава і Арэхаўна.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Забеліна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Спасылкі правіць