Задняе (возера, Пастаўскі раён)

За́дняе, Галбея Паўднёваявозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Галбіца, за 5 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Варапаева, каля вёскі Гута

Задняе
Каардынаты: 55°11′41,20″ пн. ш. 27°12′49,90″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 124,0[1] м
Даўжыня 1,65 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,36 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,2 км
Упадаюць Галбіца, Амішара
Выцякаюць Галбіца
Задняе (Беларусь)
Задняе
Задняе
Задняе (Віцебская вобласць)
Задняе
Задняе

Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 4,2 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню да 6 м. Берагавая лінія звілістая.

Праз Задняе працякае рака Галбіца (упадае пад назвай Заражанка) і злучае яго з з возерам Галбея. На паўночным захадзе ў возера ўпадае ручай Амішара[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-31. Стан мясцовасці на 1983 г.
  2. Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз.(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 25. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз.(руск.)