Залавічы
(Пасля перасылкі з Возера Залавічы)
Залавічы — возера ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, за 27 км на паўднёвы захад ад горада Драгічын, за 4,5 км на паўночны захад ад аграгарадка Радастава, на ўскрайку вялікага балотнага масіва, адносіцца да басейна ракі Піна. Уваходзіць у склад біялагічнага заказніка «Званец».
Залавічы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,6 км |
Шырыня | 0,48 км |
Плошча | 0,12 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,8 км |
Найбольшая глыбіня | 1,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,68 м |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,12 км², даўжыня 0,6 км, шырыня 0,48 км. Найбольшая глыбіня 1,2 м, сярэдняя — 0,68 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Аб’ём вады 0,08 млн м³.
Берагі нізкія, балоцістыя. Дно выслана сапрапелем.
ЛітаратураПравіць
- Республика Беларусь. Брестская область. Дрогичинский район: карта. Дрогичин: план / Ред. В.А. Змачинская. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 3 000 экз.