Замошша (возера, Віцебскі раён)
(Пасля перасылкі з Возера Замошша, Віцебскі раён)
Замо́шша — возера ў Віцебскім раёне ў басейне ракі Лучоса, за 17 км у напрамку на поўдзень ад Віцебска каля вёскі Зазыбы 1-я[1].
Замошша | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,7 км |
Шырыня | 0,22 км |
Плошча | 0,13 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,8 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,5 км² |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,22 км, Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Плошча вадазбору 2,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 7—9 м, пераважна разараныя, на паўночным захадзе пад лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Возера злучана ручаём з ракой Лучоса.
Зноскі
- ↑ Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз.
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз. (руск.)
Спасылкі правіць
- Возера Замошша Архівавана 7 лютага 2013.