Заронава (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Заронава)

Заро́нава, Заро́наўскае — возера ў Беларусі, у Віцебскім раёне на мяжы з Шумілінскім раёнам (Віцебская вобласць). Знаходзіцца на паўночны ўсход ад Віцебска ў басейне ракі Заронаўка (Шэ́вінка), за 12 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 0,1 км на поўдзень ад аграгарадка Заронава.

Заро́нава (Заро́наўскае)
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144 м
Даўжыня 7,6 км
Шырыня 1,05 км
Плошча 3,61 км²
Аб’ём 0,02311 км³
Даўжыня берагавой лініі 21,3 км
Найбольшая глыбіня 13,5 м
Сярэдняя глыбіня 6,4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,2 ‰
Празрыстасць 1,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 147 км²
Упадаюць 12 ручаёў
Выцякаюць Заронаўка (Шэ́вінка)
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Заро́нава (Заро́наўскае) (Беларусь)
Заро́нава (Заро́наўскае)
Заро́нава (Заро́наўскае)
Заро́нава (Заро́наўскае) (Віцебская вобласць)
Заро́нава (Заро́наўскае)
Заро́нава (Заро́наўскае)
Map

Плошча паверхні Заронава складае 31,6 км², даўжыня 7,6 км, шырыня 1,05 км, даўжыня берагавой лініі 21,3 км. Плошча вадазбору — 147 км². Найбольшая глыбіня возера 13,5 м, сярэдняя 6,4 м. Аб’ём вады 23,11 млн м³.

Берагавая лінія звілістая, даўжынёй 21,3 км. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Падводная частка катлавіны падзелена на плёсы. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 5 да 10 м. Берагі возера пясчаныя, пясчана-галечныя, у залівах на захадзе і ўсходзе сплавінныя. Возера эўтрофнае, зарастае да глыбіні 3—5 метраў.

На паўднёвым усходзе возера 5 астравоў агульнай плошчай 3 га. Мелкаводдзе пясчанае, пясчана-галечнае з валунамі.

У Заронава ўпадаюць 12[1] ручаёў (адным з іх злучана з возерам Княжно́) і выцякае рака Заронаўка.

Уздоўж Заронава праходзіць аўтамабільная дарога Р114.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць