Зашча́ты, Шчаты — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Полацка, каля вёскі Гомель. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Зашчаты
Озеро Щаты - panoramio.jpg
Каардынаты: 55°18′10,67″ пн. ш. 28°48′19,37″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 126,7 м
Даўжыня 2,1 км
Шырыня 0,6 км
Плошча 0,83 км²
Даўжыня берагавой лініі 6,35 км
Найбольшая глыбіня 7 м
Плошча вадазбору 660 км²
Зашчаты (Беларусь)
Зашчаты
Зашчаты
Зашчаты (Віцебская вобласць)
Зашчаты
Зашчаты
Commons-logo.svg Зашчаты на Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Зашчатаў складае 0,83 км². Найбольшая глыбіня возера — 7 м. Даўжыня возера — 2,1 км, найбольшая шырыня — 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 6,35 км. Плошча вадазбору 660 км².

На поўдні ў возера ўпадае рака Туржэц, на захадзе з Зашчатаў выцякае пратока ў возера Гомель. Возера з’яўляецца азёрным вадасховішчам пасля будаўніцтва плаціны Гомельскай ГЭС на пратоцы, якая выцякае з яго ў возера Гомель. Другая назва — Гомельскае вадасховішча.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, язь, лінь і іншыя віды рыб.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)