Зыкоўскае
(Пасля перасылкі з Возера Зыкоўскае)
Зыкоўскае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка, за 22 км на поўдзень ад Полацка, каля вёскі Зыкова.
Зыкоўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,8 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,22 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,15 км |
Найбольшая глыбіня | 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 27,5 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,22 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 2,15 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Плошча вадазбору 27,5 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на поўдні 2 м), пад хмызняком, на ўсходзе разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Возера значна зарастае. Злучана ручаямі з азёрамі Саламірскае і Адводы.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 380. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі правіць
- Зыковское Архівавана 7 лютага 2013. (руск.)
- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстированная энциклопедия. Т. 3-1. (руск.)