Кагул (укр.: Кагул) — заліўнае возера ў нізоўях Дуная, размешчанае ў Рэнійскім раёне Адэскай вобласці на ўсход ад горада Рэні. Плошча возера мае сезонныя ваганні і складае ад 82 да 93,5 км². Максімальная глыбіня — 7 м, у сярэднім 1,5 — 2 м. Паўднёвая частка возера шырокая (шырыня — да 11 км, даўжыня — 18 км), паўночная — вузкая, выцягнутая (шырыня — да 2 км, даўжыня — 15 км). Тэмпература летам — да +30 °C, зімой возера замярзае. Мінералізацыя вады — ад 0,8 да 1,5 г/л. З поўначы ў возера ўпадае рака Кагул.

Кагул
Lake Kahul 04.jpg
Каардынаты: 45°23′15″ пн. ш. 28°23′58″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Плошча 82 - 93,5 км²
Найбольшая глыбіня 7 м
Кагул (Украіна)
Кагул
Кагул
Кагул (Адэская вобласць)
Кагул
Кагул
Commons-logo.svg Кагул на Вікісховішчы