Казённае возера

(Пасля перасылкі з Возера Казённае)

Казённае — возера ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вярхіта.

Казённае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,98 км
Шырыня 0,37 км
Плошча 1,18 км²
Басейн
Плошча вадазбору 151 км²
Упадаюць Лютыня, Вярхіта
Выцякаюць Вярхіта
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Казённае (Беларусь)
Казённае
Казённае
Казённае (Віцебская вобласць)
Казённае
Казённае
Map

Плошча паверхні 1,18 км² Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,37 км. Вадазбор (151 км²) пераважна нізінны, значна забалочаны. Катлавіна падоўжанай формы, выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Схілы катлавіны вышынёй 5-8 м, стромкія, параслі лесам і хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.

Праз возера цячэ рака Вярхіта, упадае рака Лютыня.

Літаратура правіць

  • Казённае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1983. — Т. 2. — С. 429.
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 33. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)

Спасылкі правіць