Дзервяніскае
(Пасля перасылкі з Возера Кальніца)
Дзервяні́скае, Кальніца — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Пыранка, за 32 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гродна.
Дзервяніскае | |
---|---|
Каардынаты: 53°50′47″ пн. ш. 24°14′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Даўжыня | 3,9 км |
Шырыня | 0,42 км |
Плошча | 1,04 км² |
Даўжыня берагавой лініі | каля 9 км |
Упадаюць | Сламянка |
Выцякаюць | Сламянка |
Плошча паверхні возера 1,04 км². Даўжыня 3,9 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі каля 9 км. Схілы катлавіны стромкія. Вышыня схілаў 9—10 м. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.
Праз возера працякае рака Сламянка і злучае яго з азёрамі Вераўскае і Стаў. Таксама ўпадае ручай з возера Чартова.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 107.