Канашы (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Канашы)

Канашы́ — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, каля вёскі Канашы. Належыць да Ушацкай групы азёр.

Канашы
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,4[1] м
Даўжыня 1,12 км
Шырыня 0,88 км
Плошча 0,6 км²
Аб’ём 0,00165 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,16 км
Найбольшая глыбіня 5 м
Сярэдняя глыбіня 2,8 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,18 ‰
Празрыстасць да 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 18,5 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Канашы (Беларусь)
Канашы
Канашы
Канашы (Віцебская вобласць)
Канашы
Канашы
Map

Плошча паверхні возера 0,6 км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,88 км, даўжыня берагавой лініі 4,16 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5 м, сярэдняя 2,8 м. Аб’ём вады ў возеры 1,65 млн м³. Плошча вадазбору 18,5 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Вышыня схілаў катлавіны ад 3—5 (на паўднёвым усходзе) да 6—14 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. У залівах берагі сплавінныя. Вакол возера ўчасткамі забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. Дно плоскае, да глыбіні 2 м пясчанае. На большых глыбінях дно выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2—2,5 м. У Канашы ўпадае ручай з возера Усомля і выцякае ручай у возера Гомель.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)