Княж
(Пасля перасылкі з Возера Княж)
Княж — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дзісна, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркоўшчына, каля вёскі Сталіца.
Княж | |
---|---|
Каардынаты: 55°25′58,80″ пн. ш. 27°48′11,20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Даўжыня | 0,63 км |
Шырыня | 0,52 км |
Плошча | 0,28 км² |
Аб'ём | каля 0,00085 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,88 км |
Плошча вадазбору | 2,5 км² |
Плошча паверхні возера 0,28 (0,2[1]) км². Даўжыня 0,63, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лінні 1,88 км. Плошча вадазбору 2,5 км². Аб'ём вады ў возеры каля 0,85 млн м³.
Катлавіна круглаватай формы з невыразнымі схіламі. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. З возера выцякае ручай у Дзісну. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.
У возеры водзяцца карась, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.