Коўпіна

(Пасля перасылкі з Возера Коўпіна)

Ко́ўпіна, Ко́лпінвозера ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 3 км на поўдзень ад горада Чачэрск, у басейне ракі Сож.

Коўпіна
Морфаметрыя
Даўжыня 0,47 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,18 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,29 км
Найбольшая глыбіня 4,0 м
Сярэдняя глыбіня 2,33 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Коўпіна (Беларусь)
Коўпіна
Коўпіна
Коўпіна (Гомельская вобласць)
Коўпіна
Коўпіна
Map

Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 0,47 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня 4,0 м, сярэдняя — 2,33 м. Даўжыня берагавой лініі 1,29 км. Аб’ём вады ў возеры 0,42 млн м³. Схілы катлавіны вышынёй 10—17 м, разараныя, на захадзе пад лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно сапрапелістае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, карась сярэбраны, карась звычайны, акунь рачны[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 10. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-36-110. Выданне 1977 года. (руск.)

Спасылкі правіць