Крано́цкае возера — буйное возера ва ўсходняй частцы паўвострава Камчатка, на тэрыторыі Краноцкага запаведніка, за 30 км на поўнач ад сусветна вядомай Даліны гейзераў, у Ялізаўскім раёне Камчацкага края Расіі.

Краноцкае возера
Lake Kronotzkoe.jpg
Каардынаты: 54°47′11″ пн. ш. 160°13′36″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Камчацкі край
Вышыня над узроўнем мора 372 м
Даўжыня 29 км
Шырыня 18 км
Плошча 242 км²
Аб'ём 12,4 км³
Найбольшая глыбіня 148 м
Плошча вадазбору 2330 км²
Краноцкае возера (Расія)
Краноцкае возера
Краноцкае возера
Краноцкае возера (Камчацкі край)
Краноцкае возера
Краноцкае возера
Commons-logo.svg Краноцкае на Вікісховішчы

Асноўныя звесткіПравіць

З'яўляецца самым вялікім прэснаводным возерам Камчаткі. Яго плошча складае каля 242 км². Мае форму роўнабаковага трохвугольніка. Сярэдняя глыбіня 51 м, максімальная глыбіня 148 м. Доўгі час лічылася, што возера мае кальдэральнае паходжанне, аднак сёння даказана, што возера ўтварылася каля 10 000 гадоў таму ў выніку запруды даліны ракі Краноцкай прадуктамі лававых вывяржэнняў.

Сілкаванне снегавое і дажджавое. Размах ваганняў узроўню складае некалькі дзясяткаў сантыметраў. Ледастаў з канца снежня да канца другой дэкады мая. Уздоўж усходняга берага возера размешчана 11 астравоў.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — С. 450.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 522. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)