Красамай (возера)

возера ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Возера Красамай)

Красамай — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Обаль, за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, прыкладна за 4 км на захад ад вусця ракі Свіна́[2] і на паўночны захад ад вёскі Казьяны, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Казьянскі»[3].

Красамай
Морфаметрыя
Даўжыня 0,78 км
Шырыня 0,55 км
Плошча 0,32 км²
Даўжыня берагавой лініі каля 2,5 км
Найбольшая глыбіня больш за 2[1] м
Басейн
Выцякаюць Красамай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Красамай (Беларусь)
Красамай
Красамай
Красамай (Віцебская вобласць)
Красамай
Красамай
Map

Плошча паверхні возера 0,32[2] км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,55 км, даўжыня берагавой лініі каля 2,5 км[4]. Катлавіна возера размешчана сярод забалочанага масіву і акружана шырокай балоцістай поймай з мноствам дробных азёр. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пераважна тарфяністыя, забалочаныя[4]. Надводнай расліннасцю зарастае ўмерана, падводнай — амаль цалкам. У паўночна-заходняй частцы ў Красамай упадае Жукаўская канава з азёраў Летняе і Жужнева[1][4]. На поўначы ўпадае ручай Працяг, які працякае праз ланцужок невялікіх азёраў без назвы[1][4]. У паўднёвай частцы ў Красамай упадаюць Верыжская канава і ручай Рэчыца з азёраў Мошня і Данец[1][4]. Сцёк па ручаю Красамай у раку Свіна.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, карась, плотка, лінь і іншыя віды рыб. У наваколлі сустракаюцца гняздоўі рэдкіх відаў птушак (чорны бусел, вялікі арлец, вялікі бугай), занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[4].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 174. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

правіць