Леванова (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Леванова)

Леванова — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Абалянка, за 13 км на ўсход ад горада Сянно, за 1[1] км на паўночны захад ад вёскі Адамава.

Леванова
Каардынаты: 54°47′38,40″ пн. ш. 29°54′42,10″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 0,65 км
Шырыня 0,32 км
Плошча 0,16 (0,2[1]) км²
Даўжыня берагавой лініі 1,8 км
Леванова (Беларусь)
Леванова
Леванова
Леванова (Віцебская вобласць)
Леванова
Леванова

Плошча паверхні возера 0,16 (0,2[1]) км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя. Вышыня схілаў дасягае 3—4 м. На поўначы і паўночным захадзе забалочаная пойма. Берагі возера пераважна нізкія, пясчаныя. Паўночныя і паўднёвыя берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Возера зарастае ўмерана. У паўночнай частцы ўпадае ручай.

Да 8.10.2012 г. возера ўваходзіла ў склад ландшафтна-гідралагічнага заказніка «Леванова»[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 145. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 177. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць