Лочынскае

(Пасля перасылкі з Возера Лочынскае)

Ло́чынскаевозера ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, за 26 км на поўнач ад горада Асіповічы, за 0,1 км на поўнач ад вёскі Лочын. Адносіцца да басейна ракі Балачанка.

Лочынскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 164,5 м
Даўжыня 1,07 км
Шырыня 0,71 км
Плошча 0,56 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,97 км
Найбольшая глыбіня 2,0 м
Сярэдняя глыбіня 1,0 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Лочынскае (Беларусь)
Лочынскае
Лочынскае
Лочынскае (Магілёўская вобласць)
Лочынскае
Лочынскае
Map

Плошча паверхні 0,56 км². Даўжыня 1,07 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Максімальная глыбіня 2,0 м, сярэдняя 1,0 м. Даўжыня берагавой лініі 2,97 км. Аб’ём вады 0,56 млн м³.

Возера размешчана на ўскарайку асушанага балота, пакрытага сеткай меліярацыйных каналаў. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя (месцамі гліністыя), параслі хмызняком і рэдкалессем, часам лесам. Мелкаводдзе вузкае (на ўсходзе і захадзе шырэйшае). Дно ўздоўж берагоў пясчанае і тарфяніста-пясчанае, глыбей сапрапелістае. Найбольшыя глыбіні размешчаны ў паўднёвай частцы возера. Зарастае істотна. На поўначы і захадзе злучана з вялікімі сістэмамі меліярацыйных каналаў.

У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, лешч, шчупак і іншыя віды рыб.

Спасылкі правіць