Малое Пакамерскае, Пакамерскае 2возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 22 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 3,6 км на паўночны захад ад вёскі Задуб'е, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад возера Вялікае Пакамерскае. Адносіцца да басейну ракі Цна.

Малое Пакамерскае
Каардынаты: 52°33′54″ пн. ш. 26°25′00″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Даўжыня 0,4 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,082 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,1 км
Малое Пакамерскае (Беларусь)
Малое Пакамерскае
Малое Пакамерскае
Малое Пакамерскае (Брэсцкая вобласць)
Малое Пакамерскае
Малое Пакамерскае

Плошча паверхні 0,082 км², даўжыня 0,4 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
Акруглай у плане формы. Акружана шырокай, месцамі забалочанай поймай. Берагі пясчаныя, пераважна нізкія, параслі лесам і хмызняком. Зарастае істотна. Вакол возера кальцавая выдма.

У возеры водзяцца лінь, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.

Уваходзіць у склад біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Ялоўскі».

СпасылкіПравіць