Малочнае
возера ў Беларусі, ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці
(Пасля перасылкі з Возера Малочнае)
Мало́чнае, Мало́тнева — возера ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, каля аграгарадка Парэчча, у басейне ракі Пыранка (выцякае з возера).
Малочнае | |
---|---|
Каардынаты: 53°52′56,90″ пн. ш. 24°09′10,90″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 121,6 м |
Даўжыня | 2,35 км |
Шырыня | 0,44 км |
Плошча | 0,78 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 4,81 км |
Найбольшая глыбіня | 3,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,64 м |
Плошча паверхні 0,78 км². Даўжыня 2,35 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя — 1,64 м. Даўжыня берагавой лініі 4,81 км. Аб’ём вады ў возеры 1,28 млн м³.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м, пад лесам, участкамі на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе разараныя. Берагі высокія, на захадзе і ўсходзе абразійныя. Дно сапрапелістае.
У возера ўпадае ручай і выцякае рака Пыранка.
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 36.
- Малочнае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 287—288.