Мушкацкае

(Пасля перасылкі з Возера Мушкацкае)

Мушка́цкае, Мушка — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка, за 1 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Мушкат (Мушкаты[1]).

Мушкацкае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 154,6[1] м
Даўжыня 0,84 км
Шырыня 0,71 км
Плошча 0,34 км²
Аб’ём 0,00216 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,89 км
Найбольшая глыбіня 18,7 м
Сярэдняя глыбіня 6,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 18,4 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мушкацкае (Беларусь)
Мушкацкае
Мушкацкае
Мушкацкае (Віцебская вобласць)
Мушкацкае
Мушкацкае
Map

Плошча паверхні возера 0,34 км². Найбольшая глыбіня 18,7 м, сярэдняя 6,4 м. Даўжыня 0,84[2] км, найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 2,89 км. Аб’ём вады 2,16 млн м³. Плошча вадазбору 18,4 км².
Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, на ўсходзе разараныя, на паўночным захадзе і захадзе параслі лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Прыбярэжная расліннасць пашырана да глыбіні 2,2 м. У возера ўпадаюць 4 ручаі[3]. Злучана ручаямі (пратокамі[3]) з азёрамі Забельскае і Падлужнае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, плотка, акунь, язь, краснапёрка, лінь, карась, судак і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 47. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць