Мюрыц
возера ў Германіі
(Пасля перасылкі з Возера Мюрыц)
Мю́рыц (ням.: Müritz) — возера ў Германіі, самае вялікае ў Мекленбургскім паазер'і.
Мюрыц | |
---|---|
ням.: Müritz | |
![]() | |
Каардынаты: 53°25′ пн. ш. 12°41′ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мекленбург-Пярэдняя Памеранія |
Даўжыня | 17,8 км |
Шырыня | 9,9 км |
Плошча | 117 км² |
Плошча вадазбору | больш за 663[1] км² |
Упадаюць | Эльдэ |
Выцякаюць | Эльдэ |
![]() |
Плошча паверхні 117 км². Глыбіня да 33 м. Плошча вадазбору больш за 663[1] км². Катлавіна ледавіковага паходжання. Размешчана паміж градамі марэн, злучана пратокамі з суседнімі азёрамі (Плаўэр-Зэ і інш.). Сцёк у раку Эльдэ. Суднаходства, рыбалоўства. Арніталагічны запаведнік (заснаваны ў 1931 годзе) — месца гнездавання жураўлёў, лебедзя-шыпуна, арлана-белахвоста, скапы. На паўночным беразе — горад Варэн.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Dokumentation von Zustand und Entwicklung der wichtigsten Seen Deutschlands Архівавана 27 лістапада 2015. (ням.)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 63.
СпасылкіПравіць
- Dokumentation von Zustand und Entwicklung der wichtigsten Seen Deutschlands Архівавана 27 лістапада 2015. (ням.)
- Müritz-Nationalpark (ням.)
- Lake Müritz // Encyclopædia Britannica (англ.)