Мяжа (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Мяжа)

Мяжа́возера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці каля аграгарадка Мяжа ў басейне ракі Ловаць (цячэ праз возера).

Мяжа
Каардынаты: 55°40′16″ пн. ш. 30°25′49″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Даўжыня 1,3 км
Шырыня 0,93 км
Плошча 0,79 км²
Аб'ём 0,00051 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,52 км
Найбольшая глыбіня 2 м
Сярэдняя глыбіня 0,6 м
Салёнасць 0,16 ‰
Празрыстасць 0,8 м
Плошча вадазбору 258 км²
Упадаюць Ловаць, Шыша
Выцякаюць Ловаць
Мяжа (Беларусь)
Мяжа
Мяжа
Мяжа (Віцебская вобласць)
Мяжа
Мяжа

Плошча паверхні возера складае 0,79 км². Даўжыня возера 1,3 км, найбольшая шырыня 0,93 км. Найбольшая глыбіня 2 м, сярэдняя — 0,6 м.
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 2—5 м, складзеныя з пяскоў і супесяў. Берагавая лінія даўжынёй 3,52 км слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Пойма шырынёй 25—300 метраў, забалочаная. Дно возера плоскае. Літаральная зона да глыбіні ў 1 м пясчаная, глыбей дно выслана апясчаненым глеем і крэменязёмістым сапрапелем. На возеры востраў плошчай каля 0,1 га.

Возера Мяжа эўтрофнае, праточнае. Падводнай расліннасцю зарастае па ўсёй плошчы.
Упадаюць рэкі Ловаць і Шыша́. Выцякае Ловаць, злучаючая Мяжу з возерам Сосна.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Уласаў Б. П. Мяжа // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць