Мінім

(Пасля перасылкі з Возера Мінім)

Мінім (фр.: Lac des Minimes) — адно з трох штучных азёр Венсенскага лесу.

Мінім
фр.: Lac des Minimes
Lac minimes l'univers illustré 1860.jpg
Морфаметрыя
Даўжыня 0,5 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,06 км²
Размяшчэнне
Краіна Flag of France.svg Францыя
Мінім (Францыя)
Мінім
Мінім
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча воднага люстэрка возера складае прыкладна 0,06 км². Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Венсенскага лесу. На возеры маецца тры вострава (Порт Жон, Паўночны і Паўднёвы). Як і тры іншых возера парка (Сен-Мандэ, Гравель і Даменіль), Мінім з’яўляецца часткай гідрасістэмы Венсенскага лесу, якая забяспечвае падсілкоўванне азёр водамі Сены. Возера было выкапана ў 1857 годзе, падчас пераўтварэння Венсенскага лесу ў парк, пад кіраўніцтвам інжынера Жана-Шарля Альфана. Сваю назву возера атрымала ад размешчанага непадалёк былога кляштара ордэна мінімаў.