Нерыб

(Пасля перасылкі з Возера Нерыб)

Не́рыб[2] — возера ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Брусята (басейн Бярэзіны), за 22 км у напрамку на поўдзень ад горада Крупкі, за 1,4 км на ўсход ад вёскі Узнаж, за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Захараўка.

Нерыб
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 169,1[1] м
Даўжыня 0,93 км
Шырыня 0,47 (0,45) км
Плошча 0,3 км²
Аб’ём каля 0,00088 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,33 (2,41) км
Найбольшая глыбіня 6 м
Сярэдняя глыбіня 2,92 м
Басейн
Плошча вадазбору 31,2 км²
Выцякаюць Брусята
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Нерыб (Беларусь)
Нерыб
Нерыб
Нерыб (Мінская вобласць)
Нерыб
Нерыб
Map

Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,47 (0,45[3]) км, даўжыня берагавой лініі 2,33 (2,41[3]) км. Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 2,92[3] м. Аб’ём вады ў возеры 0,88[3] млн м³. Плошча вадазбору 31,2 км²
Катлавіна возера рэшткавага тыпу і знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 50 м. Берагі нізкія, тарфяністыя, забалочаныя. Мелкаводдзе шырокае, ілістае. Дно высцілае сапрапель.

З возера выцякае рака Брусята.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-71. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
  2. ЭПБ 1985.
  3. а б в г Морфометрические параметры озёр Минской области (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць