Несіна (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Несіна)

Не́сіна — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка каля вёскі Несіна.

Несіна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 138,6 м
Даўжыня 2,03 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,53 км²
Аб’ём 0,00147 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,87 км
Найбольшая глыбіня 4,8 м
Сярэдняя глыбіня 2,8 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,26—0,27 ‰
Празрыстасць да 1,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 15,4 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць канал
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Несіна (Беларусь)
Несіна
Несіна
Несіна (Віцебская вобласць)
Несіна
Несіна
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Плошча паверхні возера 0,53 км². Даўжыня 2,03 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,8 м, сярэдняя 2,8 м. Аб’ём вады 1,47 млн м³.

Катлавіна Несіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 метраў, на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе да 13—16 м і стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера вышынёй да 0,2 м, на паўночным захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Мелкаводдзе пясчанае. На глыбінях, большых за 2 метры, дно выслана глеем. На возеры 3 астравы агульнай плошчай каля 0,6 га.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай Серабранка[1] на поўначы, на поўдні выцякае меліярацыйны канал. Расліннасць распаўсюджана да глыбіні ў 2,6 м. Палоса прыбярэжнай расліннасці дасягае 20 м у шырыню.

У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, гусцяра і іншыя віды рыб.

За 1 км ад паўночнага берага возера праходзіць аўтамабільная дарога М3.

Зноскі

  1. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Богдзель І. І. Несіна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года. (руск.)

Спасылкі правіць