Нядружна (возера, Полацкі раён, на поўнач ад вёскі Дрэтунь)
возера, Полацкі раён, на поўнач ад вёскі Дрэтунь
(Пасля перасылкі з Возера Нядружна, Полацкі раён)
Нядру́жна — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 6 км на поўнач ад вёскі Дрэтунь.
Нядружна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 154,8 м |
Даўжыня | 1,45 км |
Шырыня | 0,55 км |
Плошча | 0,6 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,35 км |
Басейн | |
Выцякаюць | бяссцёкавае |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,6 км². Даўжыня 1,45 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 3,35 км.
Катлавіна Нядружна рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, размешчана сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі ўкрыты лесам і хмызняком. Ручаямі злучана з азёрамі Мелкае і Глыбокае.
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)