Няропля (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Няропля)

Няро́пля — возера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Няропля (працякае праз возера, прыток Друці), за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Бялынічы, за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Атверніца.

Няропля
Морфаметрыя
Даўжыня 0,65 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,26 км²
Аб’ём каля 0,0004 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,8 км
Найбольшая глыбіня каля 6 м
Басейн
Плошча вадазбору 52,4 км²
Упадаюць Няропля
Выцякаюць Няропля
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Няропля (Беларусь)
Няропля
Няропля
Няропля (Магілёўская вобласць)
Няропля
Няропля
Map

Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Найбольшая глыбіня каля 6 м. Плошча вадазбору 52,4 км². Аб'ём вады ў возеры каля 0,4 млн м³.
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 10—12 м, на паўднёвым захадзе стромкія, вышынёй да 22 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі дасягаюць вышыні ў 1 м, пераважна пясчаныя. Зарастае ўмерана. Возера праточнае. Працякае рака Няропля. Таксама возера злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, джгір.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць