Нішча (возера)

возера ў Росіі
(Пасля перасылкі з Возера Нішча)

Нішча (руск.: Нища) — возера ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі, у басейне ракі Нішча (выцякае з возера), каля вёскі Баярына.

Нішча
руск.: Нища
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 141,1[1] м
Плошча 0,824 км²
Найбольшая глыбіня 7 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Басейн
Плошча вадазбору 255 км²
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Пскоўская вобласць
Нішча (Расія)
Нішча
Нішча
Нішча (Пскоўская вобласць)
Нішча
Нішча
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 01030000111199000000060

Плошча паверхні возера 0,824 км². Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя — 3 м. Плошча вадазбору 255 км². Берагавая лінія звілістая. На возеры некалькі астравоў. Зона мелкаводдзя высланая пяском, торфам, камянямі. Возера праточнае. Упадаюць рэкі Нішчанка, Слынніца, Утуга і ручаі[1]. Выцякае рака Нішча.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, гусцяра, лешч, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Зноскі

Спасылкі правіць