Обаль (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Обаль)

Обаль — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль каля вёскі Обаль.

Обаль
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 145,4[1] м
Даўжыня 2,56 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,3 км²
Аб’ём 0,0007 км³
Найбольшая глыбіня 2,8 м
Гідралогія
Празрыстасць 1,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 568 км²
Упадаюць рака Обаль, ручаі
Выцякаюць рака Обаль
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Обаль (Беларусь)
Обаль
Обаль
Обаль (Віцебская вобласць)
Обаль
Обаль
Map

Назва правіць

Назва балцкага паходжання, аднолькавая з назвай ракі Обаль, праз якую возера цячэ.

Адпачатная балцкая форма — *Abalis, яна ж у іншым месцы дала назвы праточным азёрам Аболе і Абалікшты (сілкуюць водамі раку Дзісну).

Корань Ab- такі самы, як у латышскіх гідронімах тыпу Abula, Abuls, Abava[2], у назве ракі Абельна[ru] на Верхнім Павоччы. Ад індаеўрапейскага ab-, якім пазначаліся рачныя, цякучыя воды[3]. Яго фанетычны варыянт ap- даў заходнябалцкае прускае ape «рака», а варыянт up- — усходнябалцкае літоўскае upė[4]. Ад іх — назвы рэк Вопь на Верхнім Падняпроўі, Упа на Верхнім Павоччы. «Звонкі» варыянт ub- даў назву прыпяцкай ракі Убарць.

Індаеўрапейскім ab-, з усімі яго варыянтамі, пазначалася, як мяркуецца, вада як актыўная сіла і нават воднае боства, а *uedor- — вада як матэрыял[5]. Другі корань у балцкай гідраніміі ў назвах тыпу Удага, Водзьга, пруск. *Vadanga, літ. Vedega, Vada[6]. Магчыма, гэтае размежаванне адбівалася і ў сакральных практыках з водамі ў старажытных балтаў, але сляды гэтага згубленыя.

Корань Ab- асабліва папулярны на Падзвінні, як у ніжнім цячэнні Дзвіны ў Латвіі[7], так і ў сярэднім — на поўначы цяперашняй Беларусі. Воды з азёраў Аболі і Абалікшты цякуць у дзвінскі прыток Дзісну. Воды з азёраў Абстэрна і Набіста (абедзве назвы ад асновы *Ab-ist-) цякуць у дзвінскую раку Вята. Таго ж паходжання і назва ракі Обеста[ru] (на цяперашнім расійска-ўкраінскім памежжы, паміж Курскам і Чарнігавам).

Семантыка ўсіх гэтых назваў звязаная з цячэннем рэк, праточнасцю азёраў. Назвы плыткіх рэк і праточных азёраў таксама ўтвараліся ад балцкага кораня žod- / žad- (як Жодзень ці Жадунь).

Водаапісанне правіць

Катлавіна возера ўяўляе сабой пашыранае рэчышча ракі Обаль. Схілы вышынёй 6—10 м, суглінкавыя і супясчаныя. Плошча воднай паверхні 0,3 км². Даўжыня 2,56 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Сярэдняя глыбіня 2,3 м, найбольшая — 2,8 м. Дно плоскае, пакрытае глеем і сапрапелем, берагі забалочаныя. Плошча вадазбору 568 км². Возера дыстрофнае, зарастае чаротам, трыснягом, гарлачыкамі, рдзестам.

У возера ўпадае чатыры ручая.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 534—535.
  3. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 41.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1.
  5. Karulis K. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 1992, 2001. С. 1087—1088
  6. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 351, 358.
  7. Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 175.

Літаратура правіць

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 199. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7 (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)