Олтушскае

(Пасля перасылкі з Возера Олтушскае)

Олтушскае возера, Олтуш — возера ў Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Маларыта, за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Маларыта, паміж вёскамі Олтуш і Ланская.

Олтушскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 158,5[1] м
Даўжыня 2,6 км
Шырыня 1 км
Плошча 2,19 км²
Аб’ём 0,0021 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,3 км
Найбольшая глыбіня 3 м
Сярэдняя глыбіня 0,9 м
Гідралогія
Салёнасць каля 0,14 ‰
Празрыстасць 0,8 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Олтушскае возера (Беларусь)
Олтушскае возера
Олтушскае возера
Олтушскае возера (Брэсцкая вобласць)
Олтушскае возера
Олтушскае возера
Map

Плошча паверхні возера 2,19 км². Даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 1 км, даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Найбольшая глыбіня каля 3 м, сярэдняя 0,9 м. Аб’ём вады ў возеры 2,1 млн м³. Плошча вадазбору 302 км².
Катлавіна возера тыпу азёр-разліваў, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і мае карытападобную форму. Схілы катлавіны і берагі нізкія і забалочаныя. Дно плоскае, высланае сапрапелем, у прыбярэжнай частцы на ўсходзе возера — пяскамі і апясчаненымі адкладамі. Возера эўтрофнае. Значна зарастае падводнай расліннасцю. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 80—100 м ад берага возера. Праз сетку меліярацыйных каналаў возера злучаецца з ракой Маларыта, азёрамі Арэхаўскае і Дварышчанскае (Малое).

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, карась, лінь і іншыя віды рыб. Зафіксаваны доўгапалы рак (Astacus leptodactylus)[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць