Орлінскае

(Пасля перасылкі з Возера Орлінскае)

Орлінскае — возера ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі на мяжы з Асіповіцкім раёнам у басейне ракі Бярэзіна, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад горада Клічаў, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Ворліна, за 28 км на ўсход ад горада Асіповічы, за 1,5 км на ўсход ад аграгарадка Краснае.

Орлінскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 136,9[1] м
Даўжыня 3,75 км
Шырыня 0,1 км
Плошча 0,2 км²
Даўжыня берагавой лініі 8,17 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Орлінскае (Беларусь)
Орлінскае
Орлінскае
Орлінскае (Магілёўская вобласць)
Орлінскае
Орлінскае
Map

Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 3,75 км, найбольшая шырыня 0,1 км, даўжыня берагавой лініі 8,17 км.
Катлавіна возера старычнага тыпу. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, вышынёй да 1 м, на поўначы забалочаныя. У паўночнай частцы ў возера ўпадае пратока з возера Стабніца. На поўдні шырокай пратокай возера злучаецца з Бярэзінай.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, карась, гусцяра і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 44. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі правіць