Адкрыць галоўнае меню

Возера Перавагі (лац.: Lacus Excellentiae) — адносна невялікае месяцавае мора, размешчанае на поўдзень ад больш буйнога Мора Вільготнасці. Назва за аб'ектам афіцыйна замацавана Міжнародным астранамічным саюзам у 1976 годзе.

Возера Перавагі
Lacus-excellentiae-clem1.jpg
Возера Перавагі

Найбольш прыкметны аб'ект унутры возера — гэта маленькі кратэр Клаўзіус.

Возера Перавагі паслужыла апошнім прытулкам для першай еўрапейскай аўтаматычнай станцыі «Смарт-1». 3 верасня 2006 года пасля завяршэння сваёй місіі апарат быў зведзены з арбіты і разбурыўся пры ўдары аб месяцавую паверхню[1].

Зноскі

  1. SMART-1 спрятал концы в лунную пыль , Элементы (2006-09-08). Праверана 7 жніўня 2010.

СпасылкіПравіць