Пыршчына (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Пыршчына)

Пыршчына — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучайка, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Пыршчына.

Пыршчына
Каардынаты: 55°13′30,50″ пн. ш. 27°48′22,80″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 0,51 км
Шырыня 0,37 км
Плошча 0,14 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,4 км
Пыршчына (Беларусь)
Пыршчына
Пыршчына
Пыршчына (Віцебская вобласць)
Пыршчына
Пыршчына

Плошча 0,14 км². Даўжыня 0,51 км, найбольшая шырыня 0,37 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, пераважна пад сельгасугоддзямі, на поўначы пад агародамі, на захадзе часткова пад лугам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй ад 50 м на ўсходзе і да 150 м на поўдні. На поўначы злучана ручаём з возерам Восава.

ЛітаратураПравіць

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.].
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.(руск.)