Пятроўскае

(Пасля перасылкі з Возера Пятроўскае)

Пятро́ўскае — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дабрылаўка (цячэ праз возера), за 15 км у напрамку на паўночны захад ад горада Глыбокае, каля вёскі Пятроўшчына.

Пятроўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134,4 м
Даўжыня 1,04 км
Шырыня 0,98 км
Плошча 0,66 км²
Аб’ём 0,00134 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,19 км
Найбольшая глыбіня 3 м
Сярэдняя глыбіня 2 м
Гідралогія
Салёнасць 0,34 ‰
Празрыстасць 0,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 76,7 км²
Упадаюць рака Дабрылаўка, ручаі
Выцякаюць рака Дабрылаўка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Пятроўскае (Беларусь)
Пятроўскае
Пятроўскае
Пятроўскае (Віцебская вобласць)
Пятроўскае
Пятроўскае
Map

Плошча паверхні 0,66 км². Даўжыня 1,04 км, найбольшая шырыня 0,98 км. Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Найбольшая глыбіня 3 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 1,34 млн м³. Плошча вадазбору 76,7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на паўночным усходзе да 10 м), разараныя, спадзістыя, сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пад хмызняком. Вышыня берагоў да 0,2 м, у паўднёвай, паўночна-заходняй і паўночна-ўсходняй частках берагі абразійныя вышынёй 0,5—1 м. Дно возера плоскае, выслана крэменязёмістым сапрапелем, на поўначы, усходзе і поўдні ўздоўж берага апясчаненым ілам.
Возера эўтрофнае. Зарастае каля 40 % плошчы возера. Праз Пятроўскае працякае рака Дабрылаўка.

У возеры водзяцца лінь, шчупак, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Паблізу ад заходняга берага возера пралягае аўтамабільная дарога Р3.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць