Ропна (возера)

возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці
(Пасля перасылкі з Возера Ропна)

Ро́пна[2] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 6 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, каля вёскі Калектыўная, за 0,4 км на ўсход ад вёскі Ропна.

Ропна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 124 м[1]
Даўжыня 0,98 (0,88) км
Шырыня 0,56 (0,25) км
Плошча 0,37 (0,15) км²
Аб’ём 0,0007 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,15 (2,05) км
Найбольшая глыбіня 3,4 м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Басейн
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ропна (Беларусь)
Ропна
Ропна
Ропна (Віцебская вобласць)
Ропна
Ропна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні Ропна 0,37 (0,15[2]) км². Даўжыня 0,98 (0,88) км, найбольшая шырыня 0,56 (0,25[2]) км. Даўжыня берагавой лініі 2,15 (2,05[2]) км. Найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя — 1,9 м. Аб’ём вады ў возеры 0,7 млн м³. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У возера ўпадае ручай і выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну[3].

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в г ЭПБ 1985.
  3. Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)

Спасылкі правіць