Рукшанскае

(Пасля перасылкі з Возера Рукшанскае)

Рукша́нскае во́зера — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля аграгарадка Глыбачка.

Рукшанскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 133,5 м
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,68 км
Плошча 0,44 км²
Аб’ём 0,00235 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,06 км
Найбольшая глыбіня 15,2 м
Сярэдняя глыбіня 5,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,18—0,2 ‰
Празрыстасць 2,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 3 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Рукшанскае возера (Беларусь)
Рукшанскае возера
Рукшанскае возера
Рукшанскае возера (Віцебская вобласць)
Рукшанскае возера
Рукшанскае возера
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Рукшанскага возера складае 0,44 км². Найбольшая глыбіня 15,2 м. Даўжыня возера 1,1 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Даўжыня берагавой лініі 4,06 км. Аб’ём вады ў возеры складае 2,35 млн м³, плошча вадазбору 3 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 3—4 м на поўдні да 10 м на паўднёвым усходзе, разараныя. Берагі вадаёма пераважна нізкія. На паўднёвым усходзе берагі зліваюцца з схіламі, у паўночнай і паўднёва-заходняй затоцы — сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй да 250 м. Мелкаводдзе пясчанае, ніжэй дно выслана глеем і сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Зарастае расліннасцю да глыбіні 3 м. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці дасягае 20 м.

Рукшанскае возера злучана ручаём з возерам Глыбачка, таксама з яго выцякае ручай у Доўгае возера.

Літаратура правіць