Адкрыць галоўнае меню

Свіцязь (возера, Украіна)

(Пасля перасылкі з Возера Свіцязь, Украіна)

Возера Свіцязь — найбольшае і самае глыбокае возера карставага паходжання ва Украіне. Уваходзіць у склад Шацкага прыроднага нацыянальнага парку (Шацкі раён, Валынская вобласць). Разам з іншымі азёрамі ўтварае групу Шацкіх азёр.

Свіцязь
укр.: Сві́тязь
Світязь на Волині.JPG
Каардынаты: 51°29′49″ пн. ш. 23°50′20″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Даўжыня 9,3 км
Шырыня 8 км
Плошча 25,2 км²
Аб'ём 0,18 км³
Найбольшая глыбіня 58,4[1] м
Свіцязь (Украіна)
Свіцязь
Свіцязь
Свіцязь (Валынская вобласць)
Свіцязь
Свіцязь
Commons-logo.svg Свіцязь на Вікісховішчы

Плошча возера Свіцязь складае 25,2 кв.км. Даўжыня возера — 9,3 км, найбольшая шырыня — 8 км. Максімальная глыбіня — 58,4 м. Аб'ём каля 180 млн м ³. Прыблізна пасярэдзіне возера ёсць востраў плошчай каля 7 га.

Возера добра праграваецца ўлетку, мае чыстую ваду і спадзістае пясчанае дно, карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў.

Зноскі

  1. Петро Кравчук «Книга рекордів Волині», — Любешів: «Ерудит», 2005. ISBN 966-361-079-4.