Сен-Мандэ

(Пасля перасылкі з Возера Сен-Мандэ)

Возера Сен-Мандэ (фр.: Lac de Saint-Mandé) — натуральнае возера на паўночна-заходняй мяжы Венсенскага лесу.

Сен-Мандэ
фр.: Lac de Saint-Mandé
Морфаметрыя
Даўжыня 0,25 км
Шырыня 0,1 км
Плошча 0,4 км²
Размяшчэнне
Краіна  Францыя
Сен-Мандэ (Парыж)
Сен-Мандэ
Сен-Мандэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Возера ўзнікла ў XIII стагоддзі, у выніку ўтварэння затору ў прыроднай лагчыне, з далейшым назапашваннем у ёй атмасферных ападкаў і навакольных сцёкавых вод. З-за смуроду ад возера ў XVIII стагоддзі было прынята рашэнне аб запаўненні яго грунтам. Але ўжо ў сярэдзіне XIX стагоддзя, падчас пераўтварэння Венсенскага лесу ў парк, возера было адноўлена пад кіраўніцтвам інжынера Жана-Шарля Альфана. Каб не дапусціць паўторнага накаплення стаячых водаў, было вырашана ўключыць возера ў гідрасістэму Венсенскага леса, шляхам аб'яднання яго з возерам Гравель.

На возеры знахозіцца адзін востраў. На дадзены момант катанне на лодках па возеру забаронена, таму востраў стаў месцам пасялення шматлікіх вадаплаўных птушак.

Транспарт правіць

Да возера можна даехаць на метро: лінія 1 або аўтобусамі № 46, 56, 86, 325.

Літаратура правіць

  • Revue des eaux et forêts (vol. 42), éditions Berger-Levrault, 1903, p. 578.
  • Le Lac de Saint-Mandé - Au dessus des Charmettes, par Jean-Baptiste Gindre de Mancy, impr. F. Malteste, 1863.