Скрыдлева (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Скрыдлева)

Скры́длевавозера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Чарнічанка (цячэ праз возера), за 18 км на поўдзень ад горада Віцебск, каля вёскі Скрыдлева.

Скрыдлева
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 148,3 м
Даўжыня 2,52 км
Шырыня 0,41 км
Плошча 0,76 км²
Аб’ём 0,00243 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,98 км
Найбольшая глыбіня 5,5 м
Сярэдняя глыбіня 3,2 м
Гідралогія
Салёнасць 0,155—0,165 ‰
Празрыстасць 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 110 км²
Упадаюць Чарнічанка
Выцякаюць Чарнічанка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Скрыдлева (Беларусь)
Скрыдлева
Скрыдлева
Скрыдлева (Віцебская вобласць)
Скрыдлева
Скрыдлева
Map

Плошча паверхні возера 0,76 км². Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 2,52 км, найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 5,98 км. Аб’ём вады 2,43 млн. м³. Плошча вадазбору 110 км².
Катлавіна Скрыдлева выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, на паўднёвым захадзе да 9 м. Берагі нізкія, на поўначы і поўдні забалочаныя, на паўднёвым захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей гліністае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 8—50 м, падводная расліннасць расаўсюджана да глыбіні 3 м.
Возера праточнае. Праз Скрыдлева працякае рака Чарнічанка (прыток Лучосы), упадаюць ручаі і каналы.

Каля возера вёскі Скрыдлева і Лядзішча.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 326. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць