Слідзец (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Слідзец)

Слі́дзец[2] — возера ў Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, за 11 км у напрамку на поўдзень ад горада Чашнікі, за 1 км на поўдзень ад вёскі Слідцы.

Слідзец
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 136,4[1] м
Даўжыня 1,91 км
Шырыня 0,48 км
Плошча 0,55 км²
Аб’ём 0,00375 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,3 км
Найбольшая глыбіня 19,1 м
Сярэдняя глыбіня 6,8 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,34 ‰
Празрыстасць 3,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 8 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Слідзец (Беларусь)
Слідзец
Слідзец
Слідзец (Віцебская вобласць)
Слідзец
Слідзец
Map

Плошча паверхні 0,55 км². Даўжыня 1,91 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 6,3 км. Найбольшая глыбіня 19,1 м, сярэдняя 6,8 м. Аб’ём вады 3,75 млн м³. Плошча вадазбору 8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 м, пад хмызняком. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У паўднёвай частцы возера ёсць вялікі заліў. Берагі ў асноўным зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўначы, поўдні і захадзе невялікія ўчасткі сплавіны і забалочанай поймы шырынёй да 80 м. Дно да глыбіні 4 м пясчанае, ніжэй выслана гліністым ілам. Возера мезатрофнае, слаба зарастае. Шырыня паласы расліннасці да 40 м, пашырана да глыбіні 3—4 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-47. (руск.)
  2. БелЭн 2002.

Літаратура правіць