Споркі

(Пасля перасылкі з Возера Споркі)

Споркі, Малыя Спорывозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка, за 7 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Паставы.

Споркі
Морфаметрыя
Даўжыня 0,6 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,15 км²
Аб’ём 0,00026 км³
Найбольшая глыбіня 8,1 м
Сярэдняя глыбіня 1,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,6 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Споркі (Беларусь)
Споркі
Споркі
Споркі (Віцебская вобласць)
Споркі
Споркі
Map

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,6, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 8,1 м, сярэдняя 1,7 м. Аб'ём вады 0,26 млн. м³.
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны нізкія і спадзістыя, паўднёвай і паўднёва-усходняй частках стромкія вышынёй 12—15 метраў. Берагі нізкія, тарфяністыя, на поўдні і паўднёвым усходзе пясчаныя.

У возера ўпадаюць ручаі. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Споры.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2007. — Доп. тираж 3 000 экз. (руск.)