Старык (возера, Петрыкаўскі раён)

Стары́к[1] — возера ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, на левабярэжнай пойме ракі Прыпяць, за 13 кіламетраў на ўсход ад горада Петрыкаў, каля аграгарадка Конкавічы.

Старык
Морфаметрыя
Даўжыня 3,3 км
Шырыня 0,15 км
Плошча 0,4 км²
Даўжыня берагавой лініі 6,72 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Старык (Беларусь)
Старык
Старык
Старык (Гомельская вобласць)
Старык
Старык
Map

Плошча паверхні 0,4 км², даўжыня 3,3 кіламетры, найбольшая шырыня 150 метраў, даўжыня берагавой лініі 6,72 кіламетраў. Катлавіна старычнага тыпу, моцна выцягнутая. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 метраў, на захадзе і поўначы пад хмызняком, на ўсходзе разараныя.

Возера злучана пратокай з ракой Прыпяць. На поўнач ад возера пралягае аўтамабільная дарога Н4003.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Стары́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 232. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 23. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-142. Выданне 1975 года. (руск.)

Спасылкі правіць