Страдзецкае

возера ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Возера Страдзецкае)

Стра́дзецкае[2] (Страдзечанскае) возера — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчанае за 22 км у напрамку на поўдзень ад Брэста, за 1,5 км на поўнач ад аграгарадка Медна. Адносіцца да басейна ракі Спанаўка (прыток Заходняга Буга)[3]. Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр.

Страдзецкае возера
Морфаметрыя
Даўжыня 0,66 (0,6[1]) км
Шырыня 0,36 (0,33[1]) км
Плошча 0,16 (0,14[1]) км²
Аб’ём 0,00042 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,6 (1,5[1]) км
Найбольшая глыбіня 5,8 (6,6[1]) м
Сярэдняя глыбіня 2,6 (3,1[1]) м
Гідралогія
Салёнасць 0,12 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 1 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Страдзецкае возера (Беларусь)
Страдзецкае возера
Страдзецкае возера
Страдзецкае возера (Брэсцкая вобласць)
Страдзецкае возера
Страдзецкае возера
Map

Плошча паверхні возера складае 0,16 (0,14[1]) км². Даўжыня 0,66 (0,6[1]) км, найбольшая шырыня 0,36 (0,33[1]) км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 (1,5[1]) км. Найбольшая глыбіня 5,8 (6,6[1]) м, сярэдняя — 2,6 (3,1[1]) м. Аб’ём вады ў возеры 0,42 млн м³. Плошча вадазбору 1 км². Катлавіна возера суфазійна-карставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, пясчаныя. Мелкаводная зона возера пясчаная, глыбей — крэменязёмісты сапрапель. Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 3—3,5 м (рдзесты, эладэя, трыснёг, чарот і інш.)[2].

Страдзецкае возера злучанае каналам з Мяднянскім возерам. Упадае ручай[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць