Судабле

возера ў Беларусі, у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці
(Пасля перасылкі з Возера Судабле)

Су́дабле, Судабля, Судабль — возера ў Беларуси, у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Пліса, за 20 км на ўсход ад горада Смалявічы, за 4 км на паўднёвы ўсход ад Жодзіна.

Судабле
Возера Судабле ў пагожы вераснёўскі дзень
Возера Судабле ў пагожы вераснёўскі дзень
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 165 м
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 1,1 км
Плошча 1,52 км²
Аб’ём 0,00066 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,4 км
Найбольшая глыбіня 0,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 22 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Судабле (Беларусь)
Судабле
Судабле
Судабле (Мінская вобласць)
Судабле
Судабле
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера складае 1,52 км². Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 4,35 км. Найбольшая глыбіня 0,6 м. Аб’ём вады 0,66 млн м³. Плошча вадазбору 22 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны невыразныя, тарфяністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны 50—75 м), вышынёй да 0,5 м. Дно выслана возера сапрапелем. Поўнасцю зарастае. Слабапраточнае. Зімой возера прамярзае да дна.

Назва правіць

З балота вакол возера Судабле выцякала рэчка Судабоўка, ля яе ўтоку ў Плісу была адднайменная вёска Судабоўка.

Рачная назва балцкага паходжання, ад першапачатковага *Судаба. Корань Sud- як у літоўскіх гідронімах Sudarvė, Sudota, Sūduonia, якія звязваюцца з літоўскім sūduva "твань у балоце"[1]. Пашыральнік -b- як у назве рэчкі Налібаўкі (< *Наліба, Nal-ib-), які выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні (kan-ėti «бедаваць, мучыцца» — kan-yb-a «ссохлік, заморак»)[2].

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Су́дабле, Судабля, Судабль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 246. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 16. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)

Спасылкі правіць

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 318-319.
  2. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 92.