Сцержань (возера, басейн Лукомкі)
(Пасля перасылкі з Возера Сцержань, басейн Лукомкі)
Сце́ржань — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, за 18 км на поўдзень ад горада Чашнікі каля вёскі Застарынне.
Сцержань | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,32 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,5 км² |
Аб’ём |
|
Даўжыня берагавой лініі | 3,2 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 22,6 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | канал |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,5 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 3,17 км. Плошча вадазбору 22,6 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, у канцавых частках возера невыразныя. Вылучаецца пойма, якая пераходзіць у даліны ручаёў. У возера ўпадаюць 2 ручаі і на поўначы выцякае канава ў раку Лукомка.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 308. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 36—37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
СпасылкіПравіць
- Возера Сцержань Архівавана 9 снежня 2012.