Сцернік
(Пасля перасылкі з Возера Сцернік)
Сце́рнік, Бусоўня — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Обаль, за 36 кіламетраў на паўночны захад ад горада Гарадок.
Сцернік | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 165,1 м |
Даўжыня | 0,8 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,26 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,1 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,5 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,26 км², даўжыня 800 метраў, найбольшая шырыня 400 метраў, даўжыня берагавая лінія 2,1 км, плошча вадазбору 2,5 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 5 метраў, месцамі невыразныя, параслі лесам, на поўначы разараныя. Берагавая лінія ўмерана звілістая.
Возера бяссцёкавае.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 308. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)